Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | НСК РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, Партызанскі пр., д. 12 |
Старшыня | Іна Мядзьведзева |
Першая намесьніца | Ірына Кангро |
Намесьнікі | Алена Кухарэвіч, Жанна Васілеўская, Вольга Доўнар[1] |
Кіроўны орган | Калегія |
Бюджэт | 81 315 млн рублёў[2] (2010 год; 27 162 тыс $[3]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 1500 (2018 год) |
Сайт | belstat.gov.by/by |
Колішняя назва | Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе (да 23 верасьня 1994 г.), Міністэрства статыстыкі і аналізу (да 26 жніўня 2008 г.) |
Нацыяна́льны статысты́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Белстат) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вядзеньне падлікаў. Старшыня камітэту ды 4 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі камітэту з удзелам старшыні, ягоных намесьнікаў і кіраўнікоў цэнтральных ды мясцовых падразьдзяленьняў, падпарадкаваных камітэту ўстановаў. З 27 сьнежня 2014 году пасаду старшыні камітэту займае Іна Мядзьведзева.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апарат — 15 галоўных управаў, 2 управы й 4 аддзелы.
- 7 управаў вобласьцяў ды Менску;
- 6 вылічальных цэнтраў у вабласных цэнтрах.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:
- распрацоўка прыёмаў падліку паводле міжнародных абавязкаў;
- збор, апрацоўка, абагуленьне, накапленьне, захаваньне й абарона зьвестак аб падліках;
- перадача зводных зьвестак прэзыдэнту і ягонай адміністрацыі, Нацыянальнаму сходу, ураду і яго ведамствам, Камітэту дзяржаўнага кантролю, выканаўчым камітэтам вобласьцяў ды Менску;
- распаўсюд зводных зьвестак.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:
- атрыманьне ад установаў зьвестак для вядзеньня падлікаў ды стварэньня зводаў зьвестак;
- атрыманьне зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых базаў зьвестак дзяржаўных установаў;
- прыцягненьне асобаў да падліковых назіраньняў;
- бясплатнае атрыманьне ад асобаў першасных падліковых зьвестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
- бясплатнае атрыманьне ад упаўнаважаных на вядзеньне падлікаў установаў зводных зьвестак аб праведзеных назіраньнях;
- спраўджаньне першасных зьвестак шляхам супастаўленьня са зьвесткамі першасных уліковых дакумэнтаў;
- атрыманьне тлумачэньняў пры выяўленьні скажэньняў справаздачаў аб падліках;
- выданьне загадаў аб выпраўленьні выяўленых скажэньняў справаздачаў;
- ухваленьне ведамасных пастановаў;
- прыцягненьне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-дасьледніцкіх установаў, навукоўцаў і адмыслоўцаў;
- тлумачэньне вядзеньня дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
- супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
- распаўсюд зводных зьвестак аб падліках за плату;
- стварэньне й вядзеньне сьпісу падлікаў;
- стварэньне, ператварэньне, касаваньне ды ўхваленьне статутаў падпарадкаваных установаў[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздачаў. На кастрычнік 2018 году Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[5], зь іх 93 % складалі жанчыны[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інфармацыя пра кіраўніцтва // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 чэрвеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 23 верасьня 2010 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (25 лютага 2011). Праверана 17 чэрвеня 2011 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Сёньня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 20 кастрычніка 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.
- ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі // Белтэлерадыёкампанія, 23 жніўня 2018 г. Праверана 24 студзеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Звароты грамадзянаў // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.